Стихи о войне

Пераможцам

 За Беларусь ішлі салдаты

 У бой фашыстаў біць,

Каб сёння ўнукі іх ў міры

 Маглі спакойна жыць.

 

Расціць сады і жыта сеяць,

І будаваць дамы…

Пра подзвіг іх вялікі помніць

Заўжды павінны мы.

 

 І мы ўдзячны ім бязмерна

 За мужнасць і адвагу.

Вам, дарагія ветэраны,

Пашана і павага!

                                      Карэліна Любоў. 8 клас

 

 

 

 

Упаў салдат малады

Упаў салдат малады,

Варожаю куляй падкошаны,

Куляй шалёнай, няпрошанай…

Упаў салдат малады…

Паранены ногі і рукі,

Снег пад ім у крыві.

 Усё гэта жудасна вельмі.

Упаў салдат малады…

Салдаты капалі магілы,

Закопвалі мёртвых туды.

Шмат ужо пахавана.

Закопан салдат малады…

Помнік стаіць ля дарогі,

Людзі прыходзяць сюды

Салдата свайго ўспомніць.

Хопіць вайны! Хопіць!

Лемяшонак Алена

 

 

Помнік

 Сярод лясоў, палёў і ніў

 Помнік стаіць ля дарогі.

 Салдат там галаву злажыў

 У баях за Беларусь, за Перамогу.

 

На полі тым, на полі ратным

 Стаяў не на жыццё – на смерць,

 І на зямлі стаіць гранітны

 Салдат-збавіцель і баец.

 

 І ўдзячны мы яму за мужнасць,

Букеты кветак каля ног,

 І голуб міру ў небе кружыць –

Салдат нам гэты мір збярог.

  Карэліна Любоў

Партрэт дзеда

 Прыгожы партрэт майго роднага дзеда

 Вісіць на сцяне ў пакоі маім.

Прыгожы партрэт майго роднага дзеда

 Паможа яго ўявіць мне жывым.

 

Усмешка на вуснах і шэрыя вочы,

Адкрыты пагляд і маршчынкі на лбе…

Напэўна, мой дзед да жыцця быў ахвочы,

Ды згінуў дачасна ён на вайне.

 

Бабуля расказвала : вельмі быў шчыры,

Радзіму любіў і сям’ю шанаваў,

Заўсёды мой дзед клапаціўся  аб міры

І з ворагам лютым за мір ваяваў.

 

Прыгожы партрэт майго смелага дзеда

Вісіць на сцяне ў пакоі маім…

 Бясконца люблю свайго мужнага дзеда

 І буду заўсёды я помніць аб ім.

 Шышко Уладзіслаў

 

Салют Перамогі

 

Салют Перамогі – і слёзы, і радасць,

І шчасце адначасова.

 Салют Перамогі – светлая памяць,

Будучыні аснова!

Былі ліхалецце, страты і кроў,

У бой ішлі сыны…

 А колькі іх не прыйшло дамоў,

Згарэла ў агні вайны!

 І толькі помнікі паўсюдна

 Ды чырвань зорак на ім,

Быйцы Перамогі спяць сном беспрабудным,

Мы памятаем пра іх.

Мы памятаем кожнага паімённа,

Пра подзвігі ведаем тых,

 Хто ў вочы смерці смела

 Глядзеў у імя жывых.

 Пра тых, хто ў баях крывавых

 Паранены быў, і не раз,

Змагаўся не дзеля славы –

За сённяшні дзень, за нас.

 І ўдзячны мы ўсім, хто зведаў

 Суровай вайны дарогі,

 І ўдзячнасць сваю бязмерную

Уплятаем у Салют Перамогі.

Савіцкая Адрыяна

 

 

 

Надзея

 Даўно закончана вайна,

 Салюты Перамогі адгрымелі,

 А маці сядзіць ля акна

І цешыць пра сына надзею.

 

 Чакае сыночка свайго

 Дадому жывым  і здаровым,

Не можа паверыць яна,

Што згінуў сыночак пад Псковам.

 

Ляжыць у халоднай зямлі,

Аблашчанай промнямі сонца.

Маці чакае сына з вайны.

 Маці сядзіць ля аконца…

Масюк Аляксей

 

 

Памяць пра загінуўшых

 

 Вы баранілі зямлю нашу родную,

Мы тут нарадзіліся і расцём.

Светам подзвігу ўсё тут азорана.

 Што здабылі вы  - мы ўсё зберажом.

 

Загінула вас  - не адзін мільён

 За радасці светлай імгненне.

І сёння ў варце ля брацкіх магіл

 Стаіць маё пакаленне.

 

Светлай памяццю серцы напоўнены,

 І хочацца вам сказаць

 Вялікае дзякуй за тое,

 Што мір вы змаглі адстаяць.

 

Лапаціна Вікторыя