Тыдзень роднай мовы

26.09.2022

З 19.09.2022 па 23.09.2022 ва ўстанове адукацыі прашоў Тыдзень роднай мовы “Як ты дорага мне, мая родная мова!”.
Падчас тыдня былі праведзены разнастайныя мерапрыемствы: акцыя “Размаўляй са мной па-беларуску”, флаер-фэст “Мой родны кут, як ты мне мілы”, конкурс чытальнiкаў вершаў беларускiх паэтаў на роднай мове, інфармацыйная хвілінка “Цікавыя факты пра беларускую мову” і інш. Навучэнцы з вялікім захапленнем прымалі ўдзел у мерапрыемствах Тыдня роднай мовы і літаратуры. Мэты і задачы, якія былі вызначаны ў рамках прадметнага Тыдня, дасягнуты.