Міжнародны дзень роднай мовы

21.02.2023

21 лютага ў дзяржаўнай установе адукацыі “Каралёвастанская базавая школа” адбыліся мерапрымствы, прысвечаныя Міжнарадному дню роднай мовы. Вучні ўдзельнічалі ў флаер-фэсце “Размаўляем па-беларуску”, у дашкольных групах прайшлі заняткі “Беларусь – мая Радзіма”, у пачатковай школе быў арганізаваны конкурс на лепшае чытанне вершаў “Роднай мовай ганаруся”,  сярод вучняў 5-6 класаў настаўнікам беларускай мовы Васільковай А.М. была праведзена віктарына знаўцаў роднай мовы  “Беларуская скарбонка”, у бібліятэцы працавала выстава, на якой былі прадстаўлены творы пісьменнікаў-юбіляраў. На працягу дня ва ўстанове адукацыі гучала родная мова, беларускія песні.